12 студзеня на Беларускім цэментавым заводзе (Касцюковічы, Магілёўская вобласць) пры правядзенні будаўнічых прац загінуў чалавек. Трагедыя здарылася апоўдні 12 студзеня.

Падчас будаўніцтва на заводзе новай вытворчай лініі аднаму з будаўнікоў на галаву звалілася дошка — на вышыні каля 40 м праходзіў дэмантаж апалубкі.
Пацярпелы — малады хлопец, жыхар горада Стоўбцы — памёр на месцы. У яго засталася жонка і маленькае дзіця.

Па інфармацыі крыніцы Tut.by, гэта ўжо сёмая (!) смерць падчас будаўнічых прац на гэтым заводзе. Так, каля 3 месяцаў назад абарваўся і зваліўся на зваршчыка груз крана. Загінулы, а таксама ахвяра цяперашняй трагедыі працавалі ў адной арганізацыі — ААТ «Упраўленне механізавання» № 88 г. Мінска, якая працуе на гэтым аб’екце паўтара года.

— Калі гэта спыніцца? На будоўлі гэтага заводу адбываецца проста хаос: ніякіх агароджаў, з

а ўвесь час прац ні разу не прыходзіў хто-небудзь са спецыялістаў па прамысловай бяспецы, не праводзілася праверка ўмоў працы, прытым што будаўнікі тут гінуць адзін за адным!
Колькі кіраўніцтва будзе замоўчваць сітуацыю?! — перажывае суразмоўца сайта. — Паўсюдная перапрацоўка, некаторыя працуюць па 12 гадзін 17, а то і 20 дзён запар! Будаўнікі самі ўжо не ў стане сачыць за бяспекай, чаму ніхто іх у гэтым не кантралюе? Кіраўніцтву галоўнае, каб праца была зроблена, а людзі гінуць, і нікому няма да гэтай справы!.."

У Касцюковіцкім РАУС пацвердзілі інфармацыю пра смерць будаўніка на Беларускім цэментавым заводзе 12 студзеня. Аднак паведаміць падрабязнасці не змаглі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?