Павелічэнне памераў службовых акладаў у студзені 2012 года зроблена дыферэнцыявана. Прапаршчыкі, сяржанты і салдаты будуць атрымліваць на 42-48% больш, а вышэйшае звяно, пачынаючы ад афіцэраў, - на 26-43%.

Сума, якая будзе выдадзена вайскоўцам на рукі (з улікам утрымання падаходнага падатку), складзе 18—20% у параўнанні з мінулым месяцам.

Напрыклад, радавы, які праходзіць ваенную службу па кантракце на пасадзе радыётэлеграфіста (3-і разрад), атрымае на рукі ў студзені на 280 тысяч рублёў больш. Камандзір узвода, лейтэнант, які летась скончыў ваенную навучальную ўстанову - на 307 тысяч рублёў, а камандзір роты, капітан з выслугай ад 10 да 15 гадоў — на 430 тысяч рублёў больш.

Таксама ў сувязі з павышэннем з 1 студзеня 2012 гады тарыфнай стаўкі першага разраду

ў сярэднім на 32% павялічаны памеры грашовага забеспячэння вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?