Фота Аuto.onliner.by.
Фота Аuto.onliner.by.
У суботу днём аварыя з цяжкімі наступствамі адбылася на вул. Гарэцкага, дзе сутыкнуліся Porsche Cayenne і Audi A6, паведамляе Auto.onliner.by. У апошняй машыне ехалі муж з жонкай і іх двое дзяцей. За рулём Porsche знаходзілася дзяўчына. Акрамя яе ў салоне аўтамабіля больш нікога не было. Машыны «хуткай» забралі з месца здарэння чацвярых пацярпелых, паведамілі ў ДАІ Фрунзенскага раёна. Гэта кіроўца Audi, яго жонка і дачка 2001 г.н., а таксама кіроўца Porsche. У мужчыны пералом нагі, у дзяўчыны — рукі.
Пакуль невядома, хто вінаваты ў гэтым здарэнні, вядзецца разбіральніцтва.