Пробашч касцёла Узвышэння святога крыжа з мінскай Кальварыі запрашае ўсіх неабыякавых людзей спрычыніцца да справы выратавання найстарэйшых пахаванняў на тэрыторыі Мінска, помніка архітэктуры міжнароднага значэння — Кальварыйскіх могілак.

Мінскі «Спецкамбінат», у гаспадарчым распараджэнні якога знаходзяццяцца Кальварыйскія могілкі, змясціў на шэрагу магілаў таблічкі з папярэджаннем пра тое, што, калі яны не будуць упарадкаваныя, то з імі абыдуцца «ў адпаведнасці з заканадаўствам». Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Бародзіч мяркуе, што гэта папярэджанне пра тое, што магілы будуць знішчаныя. Тым часам,

пазначаныя пахаванні знаходзяцца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы Кальварыі, дзе пахаваныя многія беларускія грамадзкія дзеячы і беларуская шляхта.
Каб не дапусьціць знішчэння магіл, ксёндз Андрэй Бародзіч запрашае мінчукоў дапамагчы ўпарадкаваць пахаванні — прыйсці на Кальварыйскія могілкі на талаку 21 студзеня, а 10-й гадзіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?