Шчадрэц або Шчодрая куцця — вечар напярэдадні свята Васіля Вялікага (першага дня Новага года па старым стылі), які адзначалі падчас Калядаў. Адным з галоўных сімвалаў свята з’яўлялася калядная зорка. Шчадрэц — бог балявання і бяседы. У розных кутках Беларусі на Шчадрэц калядоўшчыкі хадзілі з «казою» — сімвалам ураджаю, «мядзведзем», які ўвасабляў сілу і здароўе. А на Гомельшчыне, прыкладам, валачобнікі вадзілі «кабылу», на Міншчыне — «жорава», на Гродзеншчыне — «бусла».

Адметнасцю сёлетняга свята ў музеі стала дэманстрацыя абрада «Шчадрэц» з вёскі Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці, які ўнесены ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, у выкананні народнага фальклорнага калектыва «Палескія крыніцы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?