У большасці рэгіёнаў Казахстана завяршылася галасаванне на выбарах дэпутатаў мажыліса (ніжняй палаты) парламента і масліхатаў (мясцовых прадстаўнічых органаў улады) усіх узроўняў.

Улады краіны заяўляюць, што бягучая яўка выбаршчыкаў склала амаль 72%.

У дзень выбараў не абышлося без надзвычайнага здарэння: у сталіцы краіны Астане гарэў мячэт «Хазрэт Султан», адзін чалавек загінуў.

Гэты мячэт яшчэ будуецца, ён павінен стаць найбуйнейшым у Цэнтральнай Азіі. Мячэт размешчаны на плошчы больш за 11 гектараў. Імя мячэту даў асабіста Нурсултан Назарбаеў.

У Казахстане праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары. У снежні ўлады падавілі з дапамогай зброі народныя хваляванні ў горадзе Жанаазэн, якія пачаліся пасля паўгадавога страйку мясцовых нафтавікоў, незадаволеных нізкай зарплатай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?