У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 15 студзеня мінскае «Дынама» выйграла на сваёй пляцоўцы ў ніжнякамскага «Нафтахіміка» з лікам 5:0 (0:0, 2:0, 3:0) і вярнулася на першае месца ў дывізіёне Тарасава. Гэтая перамога — самая буйная за час выступлення дынамаўцаў ў КХЛ.
Шайбы закінулі: Петэр Падградскі (21.16, 5×4, пас — Збынек Іргл), Аляксандр Паўловіч (35.26, пас — Аляксандр Кітараў), Збынек Іргл (45.05, 5×4, асістэнты — Яраслаў Обшут, Тэему Лайнэ), Тэему Лайнэ (49.53, 5×4, пас — Яраслаў Обшут), Аляксандр Кітараў (51.21, пас — Ере Каралахці).
Пасля 42 гульняў «Дынама» з 71 балам займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы (18 перамог у асноўны час і 6 па булітах, 13 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 2 па булітах, розніца шайбаў 121–101).
17 студзеня «Дынама» сустрэнецца дома з казанскім «Ак Барсам»,