Буйная партыя кантрабандных сродкаў сувязі і навігацыі была затрыманая 13 студзеня на тэрыторыі аўтастаянкі гандлёвага цэнтра «Ждановічы» ў Мінску.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, 751 мабільны тэлефон, 11 камплектуючых, 11 навігатараў Pioneer без дакументаў якія б пацвярджалі легальнасць паходжання тавару, знаходзіліся ў «БМВ-530»24-гадовага непрацуючага жыхара сталіцы. Кошт тавару перавысіў 1 мільярд 43 мільёнаў рублёў.

Кантрабандны груз у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявілі супрацоўнікі абласной міліцыі і Мінскай цэнтральнай мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0