У панядзелак, а 13-й памёр вядомы скульптар Уладзімір Жбанаў. Ён некалькі дзён знаходзіўся ў рэанімацыі, паведаміў «Нашай Ніве» пісьменнік і мастак Адам Глобус.

Паніхіда адбудзецца ў сераду, а 12-й у Тэатры беларускай драматургіі на Крапоткіна, 44, паведаміла ўдава скульптара Жанна. Развітанне будзе доўжыцца да 14-й, калі адбудзецца вынас цела.

Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску

ў сям’і вайскоўца.

У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979 г. — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Афганістане. Пасля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР (1983 г.). 1985 — 1999 гг. выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1993 года — член Беларускага саюза мастакоў.

Ён аўтар наступных скульптураў Мінска:
«Незнаёмка» («Дзяўчына на лаўцы») у Міхайлаўскім скверы сталіцы, «Курэц» (у Міхайлаўскім скверы), «Дзяўчынка з парасонам» (тамсама), «Фатограф», «Дама з сабачкам» (абедзве — на Камароўскім рынку), «Экіпаж» (каля Ратушы), «Дойлід» (плошча Незалежнасці), у Маладзечне на галоўнай плошчы стаіць яго скульптура «Залатая папараць».

Адна з апошніх яго работ «На закупах» пастаўлена каля мінскага ЦУМа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?