На пажары, які здарыўся 15 студзеня ў хаце ў вёсцы Малая Боркаўшчына Маладзечанскага раёна загінуў 59-гадовы гаспадар, які спрабаваў выратаваць ад агню сваю маёмасць.

Пажарным удзень (12:23) патэлефанавала суседка.

Жанчына сказала, што ў доме, ахопленым агнём, можа знаходзіцца гаспадар. На месца здарэння выехалі некалькі пажарных падраздзяленняў і машына «хуткай дапамогі». Па іх прыездзе дом гарэў адкрытым полымем. В

ыратавальнікі вынеслі гаспадара з агню, але выратаваць яго не ўдалося. Дактары «хуткай дапамогі» канстатавалі смерць.

Суседка расказала, што першы раз гаспадар дома прыбег да яе і папрасіў выклікаць пажарных, другі раз увайшоў у дом і вынес з яго тэлевізар.

Мужчына зноў вярнуўся ў полымя, каб выратаваць яшчэ нейкія рэчы, але сам выратавацца не здолеў.

У драўлянай хаце, абкладзенай цэглай, палілася печ. Папярэдняя прычына пажару — трэшчыны ў коміне. Па словах суседзяў,

гаспадар жыў адзін, спіртным не злоўжываў.

Па факце здарэння следчы камітэт праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?