У Беларусі з 1 студзеня 2012 г. устанаўліваюцца даплаты да пенсій асобам старэйшыя за 75 гадоў. Адпаведны ўказ № 35 «Аб павышэнні пенсій» падпісаў 16 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Указам прадугледжваецца ўстанавіць з 1 студзеня 2012 года даплаты да пенсій асобам старэйшым за 75 гадоў, у тым ліку: 75% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — асобам, якія дасягнулі ўзросту 75 гадоў; 100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — асобам, якія дасягнулі 80 гадоў.

Такім чынам, памер даплаты ў студзені 2012 года для асоб старэйшым за 75 гадоў складзе 107,8 тыс. рублёў, старэйшым за 80 гадоў — 143, 7 тыс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?