Барыс Акунін, Леанід Парфёнаў, Юрый Шаўчук і яшчэ 13 чалавек стануць у Расіі заснавальнікамі Лігі выбаршчыкаў, паведамляе прэс-цэнтр Лігі.

Яны сталі пераможцамі адкрытага галасавання ў інтэрнэце, які прайшоў перад мітынгам на праспекце Сахарава ў канцы снежня.

Поўны склад заснавальнікаў апублікавала ў сваім блогу ў ЖЖ тэлевядучая Таццяна Лазарава, таксама якая ўвайшла ўвайшла ў склад лігі. Сярод іх - пісьменнік Дзмітрый Быкаў, блогеры Рустам Адагамаў, Ілля Варламаў, журналіст Сяргей Пархоменка, Вольга Раманава, пісьменнік Людміла Уліцкая.

Ліга створана для таго, каб абараняць правы выбаршчыкаў.

Леанід Парфёнаў заявіў, што ідэя яе стварэння "нарадзілася на снежаньскіх мітынгах у Маскве на Балотнай плошчы і праспекце Сахарава".

Праграма Лігі выбаршчыкаў будзе апублікаваная ў сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?