Трое грамадзян Беларусі, якія знаходзіліся на круізным лайнеры «Коста Канкордыя» падчас крушэння, адправіліся на радзіму.

У беларускім пасольстве ў Італіі паведамілі, што трое грамадзян нашай краіны выйшлі на сувязь на наступны дзень пасля трагедыі. Яны адчувалі сябе добра, нягледзячы на перажыты стрэс.

Падчас здарэння турысты згубілі ўсе дакументы і рэчы. Ужо ўвечары ў нядзелю намаганнямі супрацоўнікаў амбасады пацярпелыя мелі на руках усе неабходныя паперы.

«Дзве жанчыны і адзін мужчына былі турыстамі на „Коста Канкордыя“, — распавёў першы сакратар па консульскіх пытаннях Пасольства Беларусі ў Італіі Дзмітрый Юманаў. — Яны адчувалі сябе нармальна. Увечары ў нядзелю я ўласнаручна аддаў ім дакументы, неабходныя для перасячэння мяжы, і яны самастойна выправіліся дадому».

***

Нагадаем, карабель наляцеў на скалы на мяліне ля берага. Круізны лайнер атрымаў прабоіну даўжынёй каля 70 метраў і заваліўся на бок на 80 градусаў. У выніку карабель амаль цалкам пайшоў пад ваду. Па інфармацыі разнастайных СМІ, загінула шэсць чалавек, 67 былі паранены і 14 чалавек лічацца зніклымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?