У наступныя двое сутак асноўным надвор’еўтваральным фактарам у Беларусі застанецца цыклон над Украінай, які страчвае сілу, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У аўторак на значнай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны прагназуецца на ўзроўні мінус 5–10 градусаў, пры праясненнях яна панізіцца да мінус 13–15 градусаў, днём чакаецца 3–8 градусаў марозу.

18 студзеня снег пройдзе толькі месцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 6–13 градусаў марозу, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да мінус 14–17 градусаў. Днём прагназуецца 1–8 градусаў марозу. Асобныя ўчасткі дарог застануцца слізкімі.

У другой палове тыдня Атлантыка зноў паспрабуе кіраваць надвор’ем Беларусі.

Праўда, да адлігі справа не дойдзе.
Пры гэтым франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, прынясуць снег месцамі, ўзмоцніцца вецер, закружаць мяцеліцы. Тэмпература паветра ўначы ў чацвер складзе мінус 7–14 градусаў, днём — каля 2–7 градусаў марозу.
Па паўднёвым захадзе ноччу чакаецца мінус 1–6 градусаў, днём — каля нуля.

У пятніцу, 20 студзеня, умерана марознае надвор’е захаваецца ў многіх раёнах. Уначы чакаецца мінус 4–11 градусаў, днём — 2–7 градусаў марозу. Па паўднёвым-захадзе краіны каля нуля. Часам будзе ісці снег, месцамі закруціць мяцеліца. Снежнае покрыва будзе павялічвацца. На асобных участках дарог — снежныя заносы.

У гэтыя выхадныя дні характар надвор’я істотна не зменіцца.

Будзе ісці снег пры начной тэмпературы паветра 3–10 градусаў марозу, днём прагназуецца ад нуля да мінус 7 градусаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?