Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня падпісаў указ № 28 «Аб некаторых пытаннях правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў г. Мінску».

Дакумент скіраваны на вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі і правядзення гэтага спартыўнага форуму, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Так, вызваляюцца ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі з улікам міжнародных абавязацельстваў Беларусі і падаткам на дададзены кошт тавары, за выключэннем падакцызных, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі для правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Асноўнай умовай для такога вызвалення з’яўляецца пацвярджэнне мэтавага прызначэння тавараў, якое будзе выдавацца Мінгарвыканкамам у дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца для будаўніцтва, рэканструкцыі і абсталявання спартыўных збудаванняў, гасцініц і іншых аб’ектаў інфраструктуры, і Міністэрствам спорту і турызму — у дачыненні да іншых тавараў.

Для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь у перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года.

Падставай для бязвізавага ўезду ў Беларусь для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату з’яўляецца ўключэнне іх у спісы афіцыйнай акрэдытацыйнай сістэмы чэмпіянату Міжнароднай федэрацыі хакея, а для турыстаў — наяўнасць арыгінальнага ці электроннага білета на матчы чэмпіянату. Для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў не патрабуецца дагавор медыцынскага страхавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?