Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі ў 2007 годзе ўзмоцніць работу па выяўленню лжэпрадпрымальніцкіх структур, якія не выплачваюць падаткі. Аб гэтым далажыў сёння прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыня КДК Зянон Ломаць.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, Зянон Ломаць расказаў аб выніках работы Камітэта дзяржкантролю за 2006 год. У прыватнасці, у мінулым годзе КДК было праведзена 12,9 тыс. праверак, у бюджэт дзяржавы паступіла Br319 млрд.

У час даклада былі абазначаны асноўныя напрамкі дзейнасці камітэта на 2007 год. Прэзідэнт чарговы раз падкрэсліў, што ў рабоце КДК пры правядзенні праверак, перш за ўсё, трэба кіравацца прынцыпам справядлівасці.

Паводле слоў Зянона Ломаця, у бягучым годзе камітэт мае намер і ў далейшым праводзіць узмоцненыя праверкі выканання дзяржпраграм, у першую чаргу праграмы па імпартазамяшчэнню. Асаблівая ўвага будзе надавацца кантролю за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў.

У першым паўгоддзі запланавана таксама правесці комплексныя праверкі кожнай вобласці рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу, каб звесткі, атрыманыя ў выніку гэтых праверак, былі даведзены да кіраўніцтва ўсіх рэгіёнаў.

Прэзідэнт адобрыў правядзенне праверкі выкарыстання бюджэтных сродкаў у Міністэрстве ўнутраных спраў. Цяпер вядзецца аналагічная праверка Міністэрства абароны.

Акрамя таго, Зянон Ломаць як сустаршыня беларуска‑кітайскай камісіі па гандлёва‑эканамічнаму супрацоўніцтву праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб выніках сваёй нядаўняй паездкі ў Кітай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?