Культура2323

«Інфармацыйныя ўказальнікі абавязкова будуць па-беларуску!»

Дырэктарка інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» наракае, што абураныя людзі тэлефануюць і пішуць лісты бесперапынна.

Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе. Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён Оперы, Няміга ды іншыя аб’екты.

Але на якой мове будуць надрукаваныя ўказальнікі? Са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны» «Наша Ніва» распаўсюдзіла інфармацыю, што працоўнымі мовамі абраныя расійская і англійская. Паколькі канчатковае рашэнне не было прынята, мы заклікалі ліставаць у інфармацыйны-турыстычны цэнтр «Мінск».

Як выявілася,

беларуская мова ва ўказальніках усё ж з’явіцца.

«Інфармацыя, якая была выкладзеная ў інтэрнэце, некарэктная. Ад пачатку праекта было вырашана, што ўказальнікі будуць зробленыя па-беларуску і па-англійску. Прычым

галоўная мова — беларуская. Гэта адназначна, —
кажа дырэктарка інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» Алена Пліс. — Нам прыйшло каля 40 лістоў у інтэрнэце, адзін за адным прыходзяць заказныя лісты і раздаюцца званкі, — працягвае яна. — Але беларуская мова будзе абавязкова!
Калі з’явіцца патрэба ў тым, каб размясціць інфармацыю і па-расійску, то гэта будзе трэцяя мова».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі6

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку5

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць