Меркаванні9292

Быць у апазіцыі — прэстыжна і не страшна, або Чаму Пуцін хітрэйшы за Лукашэнку

З Масквы піша Алесь Чайчыц.

Можна параўноўваць характар тых, хто выйшаў на пратэсты ў Маскве ў 2011-2012 і ў Менску ў 2006 і 2010. Расійскія дэмакраты чыста ў сілу колькаснай перавагі маюць нашмат большы мазгавы патэнцыял, чым беларуская апазіцыя: сотні і тысячы людзей у блогах і на Фэйсбуку дзяліліся думкамі, фармавалі планы, гулялі на апярэджанне любых аналітыкаў Адміністрацыі прэзідэнта. Расійскую апазіцыю адкрыта падтрымліваюць шматлікія рэальныя «зоркі», ад Леаніда Парфёнава да Ксеніі Сабчак, ад Барыса Акуніна да Бажэны Рынскай.

Лукашэнку за хутка ўжо два дзесяцігоддзя ўдалося затаўкаць дэмакратычнага джына ў Беларусі назад у бутэльку: пасіянарныя людзі масава пакідаюць краіну альбо звыкліся да дысідэнцтва. Масква, у сваю чаргу, наадварот застаецца магнітам для пасіянарыяў з 140-мільённай Расіі і навакольных краін.

Непалоханыя маскоўскія і пецярбургскія мяшчане звыкліся да карупцыі, але звыкліся і да нармальнасці такой рэчы, як плюралізм меркаванняў.
Раптоўна апынулася, што цэнзура ў Расіі не здольная кіраваць інфармацыйнай прасторай: па сутнасці абмежаваная толькі тэлевізія, але гарадскія сталічныя абываталі куды больш слухаюць незалежныя радыё «Эхо Москвы», «Коммерсантъ-FM» і «Финам FM», чытаюць незалежныя «Новую газету», «Ведомости» і «Коммерсантъ» ды сочаць за навінамі праз інтэрнэт.

Быць у апазіцыі — цяпер прэстыжна і не страшна.

Куды больш цікава параўноўваць рэакцыю ўладаў на масавыя пратэсты. У Беларусі рэжым Лукашэнкі працягвае трымацца стратэгіі жорстка падаўляць любыя пратэсты і цалкам ігнараваць існаванне вялікай часткі грамадства, якая патрабуе дэмакратызацыі.

Насуперак гэтаму, расійская ўлада у адказ на пратэсты вокаімгненна не проста высунула прапановы па дэмакратызацыі: прэзідэнт Мядзведзеў накіраваў у Думу рэальныя законапраекты аб спрашчэнні рэгістрацыі партыяў, вяртанні прамых выбараў кіраўнікоў рэгіёнаў і змяншэнні неабходнай колькасці подпісаў, якія мусяць збіраць кандыдаты ў прэзідэнты краіны.

Ці гэта праява слабасці, ці хітрасці, ці і таго і іншага адначасова — але ў любым выпадку рэакцыя Крамля на масавыя грамадскія выступы куды больш адэкватная, чым рэакцыя Лукашэнкі.

Невядома, ці гэтыя манёўры толькі паскораць адыход сённяшняга кіраўніцтва Расіі ад улады ці наадварот адцягнуць увагу і дазволяць рэжыму адаптавацца да змененых вонкавых ўмоваў. Але ў любым выпадку гэта крокі на карысць далейшага развіцця краіны і ўбок ад верагоднага рэвалюцыйнага развіцця падзей.

Грамадзянская супольнасць гэтых пераменаў, хоць пакуль што неістотных, здолела дасягнуць. Уладам хапіла розуму, каб гэтыя перамены ініцыяваць.

Каб загнаць сітуацыю ў стан лукашэнкаўскай Беларусі, расійскай уладзе давялося б пайсці шляхам поўнамаштабнага тэрору — але цана і для краіны, і асабіста для людзей ва ўладзе была б занадта высокай. Спрабаваць маніпуляваць пратэстам праз паступовае абмежаванае разняволенне — куды прасцей і эфектыўней.

Гэтым урокам Лукашэнка, на жаль, наўрад ці паспее скарыстацца. Калі ў Беларусі сітуацыя дойдзе да рэальнага палітычнага крызісу, для рэгістрацыі БХД і ўвядзення выбараў старшынь гарадскіх і абласных выканкамаў хутчэй за ўсё будзе ўжо запозна.

Каментары92

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў6

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

Ізраіль і Сірыя дамовіліся аб спыненні агню1

Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў6

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць