Пытанне аб пастаўцы казахстанскай нафты ў Беларусь будзе вырашана ў 2012 годзе. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў: «Да гэтага мы якраз ідзём.

Перамовы вядуцца з 1994 года.
Цяпер на разглядзе казахстанскага боку знаходзяцца праекты дагавора аб супрацоўніцтве ў гэтай галіне аб пастаўках нафты». Казахстан чакае вырашэння гэтага пытання ўжо ў гэтым годзе ў ходзе візіту адной з беларускіх дэлегацый.

Анатоль Смірноў таксама лічыць, што будзе павелічэнне аб’ёмаў транзіту нафты з Казахстана праз Беларусь, які цяпер складае каля 8 млн. т. «Гэтыя пытанні павінны вырашацца, для гэтага і ствараецца АЭП, каб былі адзіныя пошліны, адзіныя тарыфы», — сказаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?