18 студзеня ў Ліёне (Францыя) было падпісана Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі (МАКП) -- Інтэрпол аб прызнанні пашпарты МАКП--Інтэрпол.

У цырымоніі падпісання ўзялі ўдзел міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Куляшоў і Генеральны сакратар МАКП Рональд К. Ноўбл.

Пашпарт Інтэрпола дае яго гаспадару права на бязвізавы ўезд у нашу краіну і выезд з яе тэрыторыі, а таксама вызваляе ад рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання. Ён выкарыстоўваецца разам з нацыянальным пашпартам ўласніка ў адпаведнасці з яго прававым статусам і выключна пры выкананні абавязкаў у сферы дзейнасці названай міжнароднай арганізацыі.

Таксама падчас візіту адбылося абмеркаванне пытанняў далейшага ўдзелу Беларусі ў міжнародным паліцэйскім супрацоўніцтве, што ажыццяўляецца ў рамках МАКП. У прыватнасці, была вывучаная магчымасць выкарыстання найноўшых баз дадзеных крымінальнай інфармацыі і экспертна-тэхнічнага судзеяння Генеральнага сакратарыята Інтэрпола па іх укараненні.

Плануецца, што заўтра прадстаўнікі беларускай дэлегацыі наведаюць Камандна-каардынацыйны цэнтр і іншыя падраздзяленні Генеральнага сакратарыята Інтэрпола, дзе азнаёмяцца з сучаснымі тэхнічнымі і арганізацыйнымі магчымасцямі, якія прадстаўляюцца арганізацыяй дзяржавам-удзельніцам у сферы міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?