Захавальнік часу (Hugo)

ЗША, 2011, каляровы, 126 хв, 3D

Рэжысёр: Марцін Скарсэзэ

Ролі выконваюць: Аса Батэрфілд, Хлоя Морэц, Бен Кінгслі, Джуд Лоў, Саша Барон Коэн, Крыстафэр Лі, Хелен МакГроры

Жанр: Меладрама для ўсёй сям’і з элементамі кінаманскіх фантазій

Адзнака: 4,5 (з 10)

У 30-ыя гады маленькі Х’юга жыве на вакзале й даглядае гадзіннікі па загадзе дзядзькі-п’яніцы. Х’юга прагне адрамантаваць робата, якога адшукаў ягоны бацька перад трагічнай смерцю.

Каб здабыць дэталі хлопчык абкрадае старога гандляра цацкамі, у якога нейкія таямніцы.
Таямніцы здзівяць героя.

У аб’ёмнай карціне Марціна Скарсэзэ — неверагодныя гадзіннікавыя механізмы, сняжынкі, што ляцяць у твар, цягнікі — якія імчацца на публіку. Густоўна падабраныя акцёры на эпізадычныя ролі разыгрываюць амаль казачную навагоднюю гісторыю: добры бацька Джуд Лоў вучыць сына, трагікамічны ваяка з жалезнай нагой — у нечаканым выкананні Сашы Барона Коэна — пераследуе хлопчыка, стары бібліятэкар (90-гадовы Крыстафэр Лі) загадкава ўсміхаецца. (На тле майстроў галоўны герой выглядае ледзьве не механічнаю лялькай).

Але самыя вялікія загадкі стужкі звязаныя з гісторыяй кіно.
Гандляр цацак ніхто іншы, як маг адмысловых эфектаў Жорж Мяльес, які, сапраўды, гандляваў на вакзале. Цукерна-прадказальныя (і не вельмі цікавыя) прыгоды маленькага хлопчыка прыхільна прымае публіка, але здзіўленне выклікаюць урыўкі старых карцінаў, зробленыя аб’ёмнымі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?