У Смаргонскай пагранічнай групе (Гродзенская вобласць) 17 студзеня адбыўся выпуск 69 кінолагаў, якія прайшлі падрыхтоўку па спецыяльнасці «важаты службовага сабакі».

Як паведаміў начальнік прэс-службы Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў, падчас падрыхтоўкі важатых службовых сабак былі праведзены заняткі як у светлы, гэтак і ў цёмны час сутак па тактыцы пагранічнай службы, практычнай дрэсіроўцы службовых сабак, праведзены палявыя выхады і стажыроўкі на пагранічных заставах. Навучальны працэс доўжыўся больш як два месяцы — з 7 снежня 2011 года.

Курсанты атрымалі неабходныя веды і навыкі па прымяненні службовых сабак у службе пагранічных нарадаў па ахове дзяржаўнай мяжы і выкананні функцыянальных абавязкаў.

Размеркаванне курсантаў — важатых службовых сабак да месца пастаяннай службы ажыццёўлена згодна з патрэбамі для кожнай воінскай часці органаў пагранічнай службы. Апрача таго, для далейшага навучання ў кіналагічным цэнтры па праграме камандзіраў аддзяленняў — інструктараў службовых сабак адабраны найлепшыя ваеннаслужачыя з ліку курсантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?