Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да Сяргея Каваленкі, які трымае галадоўку ў віцебскім СІЗА.

Дарагі Сяргей! Пішу да Вас з далёкай Канады, — гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР. — Пішу да Вас як да героя сучаснай Беларусі. Вы сталіся гэтым героем, калі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на гарадcкой ялінцы ў Віцебску. Пра Вашую адвагу і рашучасць наш народ ніколі не забудзе. Але гэтым разам пішу да Вас з просьбай. Мяне асабіста і ўсіх беларускіх патрыётаў у свеце вельмі праймае Вашая доўгая галадоўка. Герояў у нас не так ужо і шмат, а яны нам як ніколі патрэбныя ў нашым змаганні за лепшую Беларусь. Мы не можам Вас страціць. Таму моцна прашу: спыніце галадоўку! Цяпер яна цешыць толькі нашых ворагаў. У захапленні Вашай мужнасьцю і адданасцю і з вялікай павагай — Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?