Лідэры сакавіцкіх пратэстаў Алесь Мазур, Вячаслаў Сіўчык і Алесь Чыгір выступілі зваротам у падтрымку арыштаванага надоечы Дзяніса Дзянісава. У звароце, у прыватнасьці, гаворыцца:

«16 лютага 2007 году быў арыштаваны актыўны ўдзельнік абароны намётавага мястэчка Плошчы Каліноўскага Дзяніс Дзянісаў.

Мы разглядаем арышт Дзянісава як зьвядзеньне рахункаў антынароднага рэжыму за спробу данесьці людзям ідэалы дэмакратыі, вяршынства права і павагу да правоў чалавека.

Лічым «справу» Дзянісава цалкам палітычнай і патрабуем яго неадкладнага вызваленьня.

Мы абураныя дзеяньнямі ўлады, якая лічыць, што зьяўленьне чарговага палітзьняволенага ёсьць адэкватным адказам на Эўрапейскія прапановы.

Заклікаем палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі і ўсіх людзей добрай волі патрабаваць неадкладнага вызваленьня Д.Дзянісава.

Свабоду палітвязьням!
Свабоду Дзянісаву!
Свабоду не спыніць!»

20 лютага 2007 году

А.Мазур
В.Сіўчык
А.Чыгір

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0