ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс».
Гэты год выдаўся надзіва багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: у
Да ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве прымаюцца:
• Празаічныя творы
• Паэзія
• Драматургія
• Літаратурная крытыка
• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову
• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.
Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 траўня 2012 на адрас sbp@
У журы конкурсу «Экслібрыс» увайшлі:
Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.
Па выніках конкурсу будзе праведзеная вечарына ўзнагароджання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя
Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.