Прычына – няяўка праўніка Менгарвыканкаму Ігара Касьпяровіча. Гэта ўжо трэці перанос справы па яго віне

На паседжаньне зьявіліся два прадстаўнікі Менгарвыканкаму, кожны зь якіх, па сьведчаньні праўніка царквы Сяргея Луканіна, меў паўнамоцтвы для вядзеньня справы.

Аднак прадстаўніца аддзелу па справах рэлігіі Менгарвыканкаму Алена Радчанка ініцыявала перанос справы на чацьвер.

Нагадаем, што Ігар Касьпяровіч ужо трэці раз спрычыніўся да пераносу паседжаньняў па справе царквы «Новае жыцьцё»: у першы раз ў яго ўзьніклі праблемы з пашпартам (нібыта ён знаходзіўся ў АВІРы), у другі раз ён не зьявіўся з‑за хваробы. Сёньня ягоная няяўка была матываваная ізноў адсутнасьцю пашпарту, які нібыта ўсё яшчэ знаходзіцца ў АВІРы. Сяргей Луканін мяркуе, што праўнік Менгарвыканкаму сабатуе справу.

«Магчыма ў яго прачнулася сумленьне» – кажа сп. Луканін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?