Мінінфармацыі знайшло, што ў выходных дадзеных часопіса №10 за 2011 г. няправільна ўказаныя «найменне рэспубліканскага органа дзяржаўнага ўпраўлення ў сферы масавай інфармацыі, які зарэгістраваў дадзенае друкаванае СМІ»
(то бок — Міністэрства інфармацыі), а таксама «нумар і дата выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі».

Кіраўніца аддзелу рэгістрацыі друкаваных СМІ Таццяна Бондар ў гутарцы з прэс-службай БАЖ патлумачыла, што замест «Міністэрства інфармацыі» ў выходных дадзеных фігуруе «Міністэрства друку і інфармацыі», і што ўказаныя там жа нумар і дата рэгістрацыйнага пасведчання «Arche» не адпавядаюць сапраўдным.

Паводле суразмоўцы,

міністэрства таксама звярнула ўвагу на тое, як часопіс называе «адміністратыўна-тэрытарыяльню адзінку Мінск» (у «Arche» паўсюль ужываецца «Менск»).
Але афіцыйна прэтэнзій з гэтай нагоды пакуль не выстаўлялі.

Папярэджанне 10 студзеня падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Парушэнні прапануецца зліквідаваць «пры выпуску чарговага нумару часопіса» і цягам 10-і дзён з моманту яго выхаду паінфармаваць пра гэта Мінінфарм.

З дакумента вынікае, што гэта першае ў гэтым годзе пісьмовае папярэджанне СМІ, вынесенае міністэрствам.

Нагадаем, што паводле арт. 51 п. 2.2. закона «Аб СМІ», вынясенне рэдакцыі альбо заснавальніку СМІ на працягу года двух і больш папярэджанняў можа пацягнуць за сабой спыненне выпуску гэтага СМІ. Прычым лічыцца не каляндарны год (з 1 студзеня па 31 снежня), а год ад даты вынясення папярэджання.

Глядзі яшчэ: Беларускі гуманітарны агляд. Новы нумар «ARCHE».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?