Дырэктар Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Я.Коласа i Я.Купалы НАН Беларусі прафесар А.Лукашанец, намеснік дырэктара Л.Кунцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік установы І.Кандраценя адзначаны прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук 2011 года.

Прэміяй вучоныя адзначаны за цыкл работ «Навуковае і практычнае забеспячэнне ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Закон, як вядома, быў прыняты яшчэ ў 2008 годзе, а ўступіў у дзеянне 1 верасня мінулага года.

Дакумент нарабіў многа шуму, быў неадназначна ўспрыняты грамадскасцю і крытычна ацэнены мовазнаўцамі. Яны ўказвалі на шэраг памылак і супярэчлівасцяў, аўтараў закона абвінавачвалі ў тым, што распрацоўка змен беларускага правапісу адбывалася тайна, іх шырокае абмеркаванне адбылося пасля таго, як закон зацвердзіў парламент.

Новыя правілы ўведзены ў практыку, плануецца, што ўжо ў 2013 годзе цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове абітурыенты будуць здаваць па іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?