Паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб’ектаў гарадскога добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар» Анатоль Жамоздзік.

Анатоль Жамоздзік адзначыў, што дарожныя службы сталіцы працуюць кругласутачна ў дзве змены. Для ліквідацыі наступстваў снегападу ў горадзе выкарыстоўваецца каля 400 адзінак спецыялізаванай тэхнікі: снегапагрузчыкі, камбінаваныя дарожныя машыны, аўтагрэйдары, бульдозеры, солераскідальнікі ды інш. У першую чаргу расчышчаюць цэнтральныя магістралі, затым — другаcныя вуліцы.

Намеснік гендырэктара адзначыў, што дарожнікам даводзіцца працаваць у складаных умовах надвор’я. Прыбраць праезную частку і тратуары ад снега цалкам не ўяўляецца магчымым. «Толькі мінулай ноччу ў Мінску тройчы перамяталі дарогі. Снег не спыняецца.

Пакуль тэхніка змяце снег і апрацуе дарогі процігалалёднымі рэагентамі, трэба пачынаць гэтыя работы па новым коле»,
 — канстатаваў Анатоль Жамоздзік.

Тым не менш дарожныя службы сталіцы гатовыя забяспечыць парадак на магістралях. Для гэтых мэтаў задзейнічаюць ўвесь аўтапарк ДВА «Гаррамаўтадар» і іншых арганізацый.

Для Мінска вызначана 14 участкаў для часовага складвання снегу ў зімовы перыяд, з іх 11 участкаў — на тэрыторыі горада і 3 ўчасткі — у Мінскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?