Фота Auto.onliner.by

Фота Auto.onliner.by

Трагедыя адбылася ў чацвер пад Віцебскам, на аўтадарозе Віцебск — Гарадок, у раёне вёскі Давыдаўка. Каля гадзіны дня жанчына, якая ехала за рулём аўтамабіля «Опель Агіла», не справілася з кіраваннем. Машына з’ехала ў кювет, урэзалася ў дрэва. Кіроўца смяротна траўмаваная.

— Недалёка ад месца трагедыі знаходзіцца прыпынак грамадскага транспарту. Там былі людзі, якія бачылі, што жанчына рэзка крутанула руль, каб не наехаць на сабаку, што раптам выскачыў на дарогу, — распавяла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярогіна. — Магчыма, сваю ролю адыгралі і складаныя ўмовы надвор’я, моцны снегапад.

Жанчына, выкладчык каледжа, загінула на месцы аварыі. Ёй было 42 гады. У аўтамабілі яна знаходзілася адна, больш у выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?