Жыхары Беларусі ў снежні 2011 года купілі ў банкаў наяўнай замежнай валюты на 41,7% больш, чым у лістападзе.
Аб’ём набытай фізічнымі асобамі валюты вырас да $379,8 млн. у эквіваленце, паведамілі ў Нацбанку.

Прапанаванне наяўнай валюты ў снежні з боку насельніцтва склала $519,4 млн., павялічыўшыся на 19,6% у параўнанні з папярэднім месяцам. У лістападзе ж на валютным рынку Беларусі назіралася супрацьлеглая сітуацыя: зніжэнне попыту на замежную валюту з $279 млн. да $268 млн., прапанаванне таксама скарацілася — з $462,2 млн. да $434,4 млн.

У цэлым за 2011 год, паводле даных Нацбанка, жыхары краіны купілі $4,049 млрд. наяўнай замежнай валюты ў эквіваленце, што на 47,4% у параўнанні з папярэднім годам. Продаж банкам валюты з боку насельніцтва скараціўся ў мінулым годзе на 32,2% да $4,519 млрд. Як вынік, склалася дадатнае сальда продажу/куплі наяўнай замежнай валюты. За студзень-снежань яно склала $470 млн. За аналагічны перыяд 2010 года гэты паказчык складаў мінус $1,032 млрд.

Сярэднеўзважаны афіцыйны курс беларускага рубля адносна долара ЗША за 2011 год склаў Br5605,84 супраць Br2993,74 за 2010 год.

У снежні мінулага года на валютным рынку Беларусі сярэднеўзважаны афіцыйны курс нацыянальнай валюты да амерыканскай склаў Br8427,81 за $1.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?