Па стане на 1 студзеня 2012 года пражываюць 31 905 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па справах ветэранаў і пажылых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Ермаковіч.

Па яе словах, сярод 22 599 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 6 366 чалавек з’яўляюцца інвалідамі вайны першай і другой групы.

«Час няўмольны: з кожным годам ветэранаў становіцца менш — адбіваюцца старэчы ўзрост, хваробы, наступствы раненняў», — сказала Святлана Ярмаковіч.

Па стане на 1 студзеня 2011 года ў Беларусі жылі 44 142 ветэрана вайны, з іх удзельнікамі былі 32 036 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?