Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына лічыць, што Беларусь не адмовіцца ад практыкі запрашэння міжнародных наглядальнікаў за ходам выбарчых кампаній. Такое меркаванне яна выказала 19 студзеня ў праграме «Актуальнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Беларусь — 1».
«Беларусь заўсёды свята выконвае свае абавязацельствы, у тым ліку і перад АБСЕ. Паколькі наша краіна далучылася да капенгагенскага пагаднення, у якім сказана, што любая дзяржава лічыць, што ўдзел міжнародных наглядальнікаў павышае прэстыж выбараў, то я думаю, што мы абавязкова будзем запрашаць наглядальнікаў як з Захаду, так і з Усходу», — сказала кіраўнік ЦВК.
Разам з тым Лідзія Ярмошына не выключае, што іх колькасць будзе зменшана. «Мы ж ніколі не абмяжоўвалі колькасць наглядальнікаў, у нас іх было бязмежна шмат. Паглядзіце, у Расіі — такой вялікай дзяржаве, на парламенцкіх выбарах былі 300 наглядальнікаў ад АБСЕ, і яны лічаць, што гэта нямала. А ў нас — 600 на выбарах прэзідэнта.
Хоць мы тэрытарыяльна не больш чым Маскоўская вобласць» [тэрыторыя Маскоўскай вобласці складае 46 800 кв км — НН],— сказала яна.
Закранаючы патрабаванні еўрапейскіх экспертаў аб лібералізацыі беларускага выбарчага заканадаўства, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што беларускі бок на 90 працэнтаў выканаў гэтыя ўмовы.
«Можа быць, апошняе, што ў нас яшчэ не выканана, — нельга вынікі выбараў абскардзіць у судзе, гэта значыць рашэнне ЦВК з’яўляецца канчатковым.Але мы ідзём на гэта свядома,
Лідзія Ярмошына заявіла,
што прэтэнзіі наглядальнікаў да правядзення выбараў у Беларусі «маюць зусім штучны характар».Паводле яе слоў, нават прадстаўнікі АБСЕ вялікіх прэтэнзій да работы ЦВК не маюць. «Яны могуць гаварыць, што, маўляў, не хапае калегіяльнасці, гэта значыць яны лічаць, што частку зваротаў грамадзян я не павінна разглядаць асабіста, іх усе трэба выносіць на пасяджэнні камісіі, але і гэта ўсё прэтэнзіі тэхнічнага плана. Што датычыцца пытанняў, звязаных з сапраўднасцю вынікаў выбараў, то ні адзін міжнародны, як і нацыянальны, наглядальнік ніводнага факта парушэнняў ЦВК ніколі за час маёй работы і да гэтага не прад’яўляў», — адзначыла старшыня ЦВК. Паводле яе меркавання, прэтэнзіі, як правіла, робяцца пад выбарчую кампанію, апаненты ўлады імкнуцца «дэзавуіраваць дзейнасць ЦВК і ўвогуле ўсіх арганізатараў выбараў, і, па сутнасці справы, гэта апраўданне ўласных няўдач па выніках выбараў». «Бо прайграўшыя, часта, людзі вельмі амбіцыйныя і не здольныя прызнаць уласныя памылкі», — адзначыла старашыня ЦВК.