Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з Бабруйска Алену Тоўсцік высяляюць з інтэрната, а органы апекі, па яе словах, пагражаюць ёй пазбаўленнем бацькоўскіх правоў. Алена звязвае пераслед з удзелам мужа і яе самой у акцыі, якая праходзіла летась на Дзяды і за якую іх затрымалі.
Тоўсцікаў і яшчэ двух актывістаў затрымалі 2 лістапада каля бабруйскага праваслаўнага23 лістапада, за месяц да вынясення абвінаваўчага прысуду па адміністрацыйнай справе, адбылося судовае пасяджэнне па высяленні сям’і Тоўсцікаў з інтэрната. 9 студзеня суд пастанавіў забраць у апазіцыянераў пакой, які яны мусяць пакінуць да красавіка.Свята-Мікалаеўскага сабора са свечкамі ў руках. Звінавацілі ў несанкцыянаваным палітычным шэсці.
Супрацоўніца
На тое, што ў жанчыны на руках малое дзіця, супрацоўніца адрэагавала гэтак: «Мы абсалютна самі нічога не робім. Мы робім усё толькі праз суд. Чалавек звольніўся з трэста, мы ж не можам утрымліваць яго сям’ю. У нас у дамове наймання напісана: на час працы. У нас такіх дужа шмат. Будаўнічая галіна не дужа прыцягальная ў Беларусі. Заробкі вышэйшыя ў Расіі, і адзінае, чым мы можам завабіць да сябе працаўнікоў, — гэта жытло».
Муж Алены Тоўсцік, Дзмітрый, абвешчаны ў вышук, у яго дачыненні распачата крымінальная справа.5 снежня ў інтэрнатаўскім пакоі Тоўсцікаў быў праведзены ператрус, падчас якога нібыта былі выяўлены факты захоўвання Дзмітрыем наркатычных рэчываў. Пасля ператрусу актывіста трымалі ў міліцыі да позняй ночы, потым адпусцілі. Назаўтра зноў выклікалі, пасля чаго ён знік — у міліцыі сцвярджаюць, што да іх ён не дайшоў.
Акрамя праблемы з жыллём, Алене Тоўсцік пагражаюць пазбаўленнем бацькоўскіх правоў. Актывістка АГП сцвярджае, што раённы аддзел апекі і абароны дзяцінства паведаміў ёй: яе сям’ю паставілі на ўлік як «нядобранадзейную». Супрацоўніца аддзела даймае тэлефанаваннямі і патрабуе, каб Тоўсцік прыйшла на гутарку.
«Кажа, што трэба «пагутарыць пра выхаванне вашага дзіцяці. Вы хаваеце яго ад нас, і мы ўзнімаем пытанне аб пазбаўленні вас бацькоўскіх правоў».Кажа, што я стаю на ўліку. А я патрабую папераў, паводле якіх мяне паставілі на ўлік. Яна адказвае —
Атрымаць тлумачэнні з органаў апекі пра сутнасць прэтэнзіяў да Тоўсцікаў пакуль не ўдалося. Там адказваюць, што супрацоўніцы, якая займаецца гэтым пытаннем, няма на месцы.
Алену Тоўсцік учора выпісалі з бальніцы, дзе яна лячыла сваю дачку. Малая хварэе на цяжкую форму ларынгіту. З тым, што іх пазбавяць пакоя ў інтэрнаце, жанчына змірылася, а вось няспынныя пагрозы наконт пазбаўлення бацькоўскіх правоў робяцца для яе невыноснымі. Як рэагаваць на іх, яна не ведае.