Генеральная пракуратура Беларусі рыхтуе інфармацыю на імя прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прапановамі ў сферы прафілактыкі злачыннасці і барацьбы з п'янствам.
Як паведамілі ў Генпракуратуры, у ліку іншых мер
будзе прапанавана ўвесці забарону на выпуск пладова-ягадных мацаваных він нізкай якасці, продаж алкагольных напояў асобам, якім менш за 21 год, рэкламу алкагольных напояў, у тым ліку піва.Прапануецца таксама значна абмежаваць колькасць месцаў рэалізацыі моцных спіртных напояў (каля навучальных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў), укараніць працэдуру абавязковага тэставання навучэнцаў старэйшых класаў сярэдніх школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў на прадмет ужывання наркатычных сродкаў і алкагольных напояў, узмацніць антыалкагольную сацыяльную прапаганду.
У Генпракуратуры канстатуюць, што аднымі з самых сацыяльна значных праблем застаюцца п'янства і алкагалізм.
У медыцынскіх установах на ўліку з сіндромам залежнасці ад алкаголю (хранічны алкагалізм) стаяць больш за 180 тысяч чалавек.Аднак аб'ём спажывання алкагольных напояў няўхільна расце, што вядзе не толькі да алкагалізацыі насельніцтва, павелічэння колькасці псіхічных захворванняў, звязаных з ужываннем спіртных напояў, але і да незваротных сацыяльна-дэмаграфічных наступстваў.
0
0
0
0
0
0