Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс абвешчаны зонай, свабоднай ад курэння. Пра гэта карэспандэнту агенцтва паведаміла загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна Ніна Заяц.

Адпаведныя інфармацыйныя таблічкі ўсталююць у парку ў бліжэйшыя месяцы.
А пакуль адсочваць аматараў падыміць будуць супрацоўнікі праваахоўных органаў. З парушальнікамі яны правядуць тлумачальную працу.

Зараз у сталіцы налічваецца 10 зон, у якіх курэнне забаронена. Гэта Аляксандраўскі сквер, ветэранскі дворык на вуліцы Цікоцкага, 46, Мінскі заапарк, парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, парк «Дрымлэнд», парк імя 60-годдзя Кастрычніка, плошча Незалежнасці з прылеглымі тэрыторыямі, Цэнтральны парк імя Максіма Горкага, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?