Стогадовую мяжу пераадолелі 542 жыхары Беларусі, паведаміла начальнік аддзела па справах ветэранаў і пажылых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Ермаковіч.

Сярод рэгіёнаў рэспублікі традыцыйны лідар па ліку доўгажыхароў — Гродзеншчына.

Тут на 1 студзеня налічвалася 128 чалавек, узрост якіх перавысіў 100 гадоў.
На другой пазіцыі — Брэсцкая вобласць (88), на трэцім — Мінская вобласць (79). У Віцебскай вобласці пражываюць 73 чалавекі, ужо якія адзначылі свой 100-гадовы юбілей, у Гомельскай — 65, у Магілёўскай — 55. А Мінск (і гэта ўжо на працягу многіх гадоў) — на апошнім месцы: нягледзячы на самую вялікую колькасць насельніцтва, у сталіцы толькі 54 доўгажыхары.

Стогадовую мяжу перасягнулі 458 жанчын і 84 мужчыны.

А ва ўзроставай групе, старэйшай за 110 гадоў, на 1 студзеня былі наогул толькі адны жанчыны (іх 13).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?