24 студзеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта рашэння аб падрыхтоўцы да святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў.

Дакумент унесены каардынацыйным саветам міжнароднага саюза «Садружнасць грамадскіх арганізацый ветэранаў (пенсіянераў) незалежных дзяржаў».

Як паведаміла прэс-служба Выканкама, праектам прадугледжваецца рэкамендаваць краінам СНД распрацаваць і прыняць нацыянальныя праграмы па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею Перамогі, а таксама памятных падзей Вялікай Айчыннай вайны з удзелам шырокіх слаёў насельніцтва. Пры гэтым у дзяржавах Садружнасці будзе працягвацца праца па арганізацыі штогадовага святкавання 9 Мая — Дня Перамогі — як свяшчэннага ўсенароднага свята.

Сродкам масавай інфармацыі прадпісваецца больш поўна асвятляць гістарычную праўду пра Вялікую Айчынную вайну і подзвігі савецкіх воінаў у барацьбе з захопнікамі, мерапрыемствы па святкаванні 70-годдзя вырашальных бітваў, супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Павінна быць актывізавана праца па захаванні і ўшанаванні памяці аб мужнасці і гераізме народаў СССР, праяўленых у ваенныя гады.

У праекце рашэння

гаворыцца таксама аб заснаванні адзінага ганаровага ордэна «70 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў».
Паводле традыцыі, у межах СНД будзе распрацаваны і прыняты агульны план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 70-й гадавіны Перамогі.

Мяркуецца, што пасля канчатковага ўзгаднення экспертамі праект рашэння будзе ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?