Жыхар адной з вёсак Шчучынскага раёна, які не спытаўшы, узяў у былой сужыцелькі буйную суму грошай, распарадзіцца імі не здолеў. Зберажэнні ў яго забралі сабутэльнікі, з якімі ён пазнаёміўся па дарозе дадому, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле слоў начальніка Шчучынскага раённага аддзела Следчага камітэта Івана Новікава,

51-гадовы пацярпелы сам прапанаваў пахмяліцца за яго кошт тром моцна п'яным незнаёмцам.
Пры разліку за гарэлку ён дастаў з кішэні пачак купюр, якія ўбачылі выпадковыя знаёмыя. Хутка яны яго моцна збілі і забралі грошы.
Завалодаўшы 16 мільёнамі рублёў і больш як двума тысячамі долараў, рабаўнікі адправіліся ў магазін, дзе купілі спіртное.
Туды іх падвёз мясцовы жыхар, якога яны шчодра аддзячылі. У гэты час зламыснікаў ужо шукалі. Пры затрыманні ў нападнікаў супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі большую частку выкрадзеных грошай. Распачата крымінальная справа.

Ацэнка факту завалодання пацярпелым грашыма сужыцелькі будзе дадзена падчас папярэдняга расследавання. Жанчына звярнулася ў міліцыю з заявай.

На той момант яна не падазравала, хто мог узяць грошы.
Высветлілася, што гэта сужыцель, якога жанчына выгнала некалькі дзён таму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?