У лютым гэтага года прадпрыемства «Белчыгункапраект» плануе завяршыць работу над архітэктурным праектам «Электрыфікацыя напрамку Маладзечна — Гудагай — Дзяржаўная мяжа».

Гэта дазволіць пачаць выбар генеральнага падрадчыка на будаўніцтва аб’екта на конкурснай аснове.

Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр «Беларускай чыгункі».

У межах сумеснага з «Літоўскай чыгункай» праекта плануецца, што ўчастак будзе электрыфікаваны да Кяны (першы прыпынак на літоўскім баку) і Новай Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?