У Харватыі адкрыліся выбарчыя ўчасткі, на якіх праводзіцца рэферэндум па пытанні аб уступленні ў Еўрасаюз.

«Вы маеце намер прыняць удзел у самым важным галасаванні за ўсю гісторыю краіны», — заявіў у пятніцу прэзідэнт краіны Іва Ёсіпавіч, які з’яўляецца прыхільнікам еўраінтэграцыі.

За еўрапейскую будучыню Харватыі выступае таксама каталіцкая царква, якая карыстаецца там вялікім уплывам.

Паводле прагнозаў, «так» адкажуць 55–60% выбаршчыкаў.

Для прыняцця рашэння неабходна простая большасць.

Пры выкананні ўсіх устаноўленых працэдур Харватыя можа стаць членам 28-м чальцом ЕС 1 ліпеня 2013 года.

Дзяржавы ЕС

Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Вялікабрытанія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швецыя і Эстонія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?