Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава перамагла ў жаночым масавым старце на этапе Кубка свету ў Італіі, нягледзячы на тое, што двойчы прамахнулася падчас першай стральбы. Яна прабегла 12,5 км за 35 хвіліны 3 секунды.

На другім месцы фінішыравала Настасся Кузьміна, якая выступае за зборную Славакіі. Яна адстала ад беларускі на 25 секунд, трэцяя — немка Магдалена Нойнер (32 секунды).

Учора ў жаночай эстафеце жаночая зборная Беларусі заваявала срэбра.

Вынікі:

1 Домрачава Дар’я (Беларусь) — 2+0+0+0 — 35:03.6

2 Кузьміна Настасся (Славакія) — 0+0+0+1 — +25.2

3 Нойнер Магдалена (Германія) — 0+0+0+2 — +32.1

4 Бергер Тора (Нарвегія) — 1+1+1+0 — +53.1

5 Сляпцова Святлана (Расія) — 0+1+0+1 — +55.7

Гэта шостае золата Дар'і ў кар'еры, трэцяя перамога і сёмы подыум у сезоне (3-2-2) і 26-ы ўвогуле (6-8-12).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0