Традыцыйнае для беларусаў Польшчы святкаванне Калядак прайшло 20 студзеня ў мястэчку Гарадок на Беласточчыне. Мясцовы Дом Культуры сабраў пад дзве сотні гледачоў і ўдзельнікаў святочнага канцэрту. Мясцовыя фальклорныя калектывы выступілі з праграммай калядных песен. Спецыяльным госцем з Беларусі на канцэрце быў Зміцер Вайцюшкевіч.





