Прэзідэнт Емена Алі Абдала Салех, які падпісаў пагадненне аб добраахвотнай адстаўцы, вылецеў у нядзелю з Саны ў Аман, адкуль ён накіруецца ў ЗША, каб прайсці курс лячэння, паабяцаўшы перад ад’ездам вярнуцца ў краіну і ўзначаліць кіруючую партыю Емена.
Пра тое, калі ён мае намер вярнуцца, Салех не паведаміў.
Ён таксама выбачыўся ў грамадзян краіны за ўсе тыя памылкі, якія здзейсніў за гады
Раней у нядзелю ў горадзе Сана прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту, у сувязі з рашэннем парламента забяспечыць Салеху імунітэт згодна з законапраектам, ухваленым дэпутатамі парламента Емена.
Удзельнікі пратэстаў лічаць, што Салеха неабходна аддаць пад суд за здзяйсненне шэрагу злачынстваў, у тым ліку і разгон антыўрадавых выступаў, якія працягваюцца ўжо год і ахвярамі якіх сталі сотні чалавек.





