У.Кавалёву дазволена спатканне са сваякамі раз на месяц. У канцы лютага на спатканне з Кавалёвым адправіцца маці.

Сёння Таццяна Кавалёва размаўляла з братам праз шкло, у прысутнасці канваіра. Увесь час Уладзіслаў быў закуты ў кайданкі.

Размаўляць пра ўмовы ўтрымання ў турме ім не дазволілі.
Канвой заявіў, што даўжыня спаткання будзе залежаць ад тэмаў, закранутых у размове. Таму, кажа дзяўчына, збольшага размаўлялі пра сяброў.

Нагадаем, Уладзіслава Кавалёва разам з Дзмітрыем Канавалавым прысудзілі да смерці. Абодвух абвінавацілі ў тэракце ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?