Міжнародны крымінальны суд (МКС) дазволіў судзіць Сейфа аль-Іслама Кадафі ў Лівіі, а не ў судзе ў Гаазе, паведаміў у панядзелак лівійскі міністр юстыцыі Алі Халіфа Ашура, але пры гэтым у самім судзе Гаагі сцвярджаюць, што канчатковае рашэнне пакуль не прынята.
«Лівія ў пятніцу звярнулася ў МКС з просьбай судзіць Сейфа ў лівійскім судзе. МКС гэта ўхваліў», — сказаў Ашура агенцтву Reuters.
Дата суду будзе агучана толькі пасля таго, як будзе завершана расследаванне ў дачыненні да Сейфа аль-Іслама Кадафі, дадаў Ашура. Пакуль расследаванне працягваецца.
Зараз 39-гадовы Сейф аль-Іслам знаходзіцца пад вартай у ізалятары ваеннага суда горада Зінтан.
gazeta.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ