Уваходныя дзверы ў кватэру 39-гадовай жыхаркі Чысці (Маладзечанскі раён) загарэліся 19 студзеня. Нанесеная агнём шкода склала 1 мільён рублёў.

Пацярпелая звярнулася ў міліцыю, якая ўстанавіла, што гэта быў падпал.

На месцы здарэння аператыўнікі знайшлі абгарэлыя запалкі, сляды пальцаў рук, коўшык, бутэльку і пажарнае смецце.

Па падазрэнні ў падпале затрымалі 41-гадовую суседку пацярпелай. Крымінальная справа заведзена па другой частцы 218 артыкула — «Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?