Міліцыя затрымала ў Мінску падазраванага ў серыі крадзяжоў з офісаў.

35-гадовы мінчанін пад выглядам пошуку працы наведваўся ў офісы розных фірмаў. Размаўляючы аб перспектывах працаўладкавання, ён выглядаў магчымую здабычу.

Калі сыходзіў, то з офісаў знікалі мабільныя тэлефоны, малагабарытная аргтэхніка і іншыя рэчы.

Праваахоўнікі правялі аналіз сістэм відэаназірання, якімі былі абсталяваныя некаторыя з офісаў. На падставе наяўных матэрыялаў аператыўнікі карпатліва правялі адборку раней судзімых і выявілі некалькіх чалавек, што падыходзілі па прыкметах. У ходзе іх далейшай праверкі і быў затрыманы падазраваны. Пры ператрусе па месцы жыхарства затрыманага міліцыя знайшла частку скрадзенага.

Пры гэтым высветлілася: мужчына краў, каб дастаць грошы на наркотыкі.

У дачыненні да мінчука заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 «Крадзеж» КК Беларусі, якая прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?