У сувязі з рэарганізацыяй Нацыянальнага аэрапорта Мінск шляхам далучэння да яго УП «Аэрапорт Мінск-1» у выглядзе філіяла рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта аэрапорт Мінск-1 выключаны з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, — праінфармавалі спецыялісты.

Як растлумачыў намеснік дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзімір Косцін, рэарганізацыя накіравана на забеспячэнне бясстратнай работы прадпрыемства. «Функцыянаванне двух аэрапортаў як адзінага комплексу дасць магчымасць аптымізаваць работу па абслугоўванню паветраных суднаў, найлепшым чынам размеркаваць функцыі і абавязкі, — адзначыў Уладзімір Косцін. — Паколькі з развіццём Мінска і пашырэннем забудовы магчымасці аэрапорта Мінск-1 па прыёмцы паветраных суднаў станавіліся абмежаванымі». Чакаецца, што цяпер работа аэрапорта будзе арыентавана пераважна на абслугоўванне малых самалётаў, найперш бізнес-рэйсаў, чартарных рэйсаў з vip-персонамі.

Намеснік кіраўніка Дэпартамента па авіяцыі дадаў, што рэарганізацыя не прывяла да скарачэння работнікаў аэрапорта Мінск-1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?