Раніцай 23 студзеня жыхарка Рэчыцы знайшла ў сваім доме труп 50-гадовага брата, інваліда 2-й групы, з множнымі колата-рэзанымі ранамі галавы і шыі.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, устаноўлена, што 23 студзеня прыкладна ў 0.30 18-гадовы навучэнец Гомельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання быў у гасцях у мужчыны. Яны сумесна выпівалі. Затым ліцэіст нажом забіў сабутэльніка.

Ён затрыманы, заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?